Новыя зьвесткі з дакладных крыніц сьведчаць, што некалькі ключавых ядзерных аб’ектаў Ірану зьнішчаныя, гаворыцца ў заяве. Іх аднаўленьне заняло б гады.
Рэткліф падкрэсьліў, што гэтыя зьвесткі сабрала выведка з правераных і надзейных крыніц.
Улады Ірану прызналі страты
Амэрыканскія і ізраільскія ўдары моцна пашкодзілі ядзерныя аб’екты Ірану, заявіў прадстаўнік міністэрства ўнутраных справаў Ірану Эсмаіл Багаі.
Ізраільская камісія атамнай энэргетыкі прызнала, што ўдары «на доўгія гады адкінулі здольнасьць Ірану распрацоўваць ядзерную зброю».
Аднак, паводле зьвестак The New York Times, амэрыканская выведка прыйшла да высновы, што ўдары ЗША адкінулі прагрэс Ірану ў распрацоўцы ядзернай зброі не на гады, а ўсяго на некалькі месяцаў, і зьнішчылі толькі невялікую частку ядзерных матэрыялаў. Уладам краіны ўдалося перамясьціць і схаваць большую частку запасаў узбагачанага ўрану, гаворыцца ў выданьні.
Пасьля выхаду гэтай публікацыі прэзыдэнт ЗША абвінаваціў газэту ў пашырэньні ілжывай інфармацыі і спробе «прынізіць адзін з найпасьпяховейшых ваенных удараў у гісторыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ў нядзелю бамбілі Іран. Што варта ведаць пра (патэнцыйна) пераломную падзею ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран спыняе супрацу з МАГАТЭ, якое патрабуе допуску на пашкоджаныя ядзерныя аб’екты краіны