Памёр вядомы беларускі рэжысэр і сцэнарыст Валер Рыбараў

Валер Рыбараў

Пайшоў з жыцьця заслужаны дзяяч мастацтваў БССР, кінарэжысэр, сцэнарыст Валер Рыбараў.

Пра ягоную сьмерць БЕЛТА паведаміў старшыня Беларускага саюзу кінэматаграфістаў Яўген Арандарэвіч.

Вядомы беларускі кінарэжысэр памёр каля 21-й гадзіны 25 чэрвеня ва ўзросьце 85 гадоў у Менску пасьля працяглай хваробы. Ён не дажыў некалькіх гадзін да свайго дня нараджэньня.

Сярод творчай спадчыны Валера Рыбарава для беларускай культуры асабліва значны фільм «Чужая Бацькаўшчына», зьняты па-беларуску паводле раманаў Вячаслава Адамчыка.

Зьняты ў 1988 годзе фільм «Мяне завуць Арлекіна» стаў самым касавым беларускім фільмам за ўсю гісторыю кіно. За год паказаў стужку паглядзелі 41,9 млн чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 42 мільёны гледачоў і сусьветны пракат. Расказваем пра адну з самых касавых стужак «Беларусьфільму» ў гісторыі


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зьніжсэрцавіўся сваёй зямлі». Паэт-дзівак з Лагойску здымаўся ў культавым кіно і жыў са сьвіньнямі