Эрдаган: Трамп гатовы прыехаць у Турэччыну, калі прыедзе Пуцін

Рэджэп Таіп Эрдаган

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган расказаў журналістам пасьля саміту NATO, што абмеркаваў з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам перамовы паміж Расеяй і Ўкраінай.

«Калі для дасягненьня рашэньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыедзе ў Стамбул ці Анкару, я таксама прыеду ў Стамбул ці Анкару», — працытаваў Трампа Эрдаган.

Пра гэта паведамляе DW.

У Стамбуле прайшлі ўжо два раунды перамоваў Украіны і Расеі. Апошні раз бакі сустракаліся 2 чэрвеня. Па выніках гэтых сустрэч дамовіліся аб абмене ваеннапалоннымі.

Газэта Financial Times напісала, што Дональд Трамп усё больш расчароўваецца ў расейскім прэзыдэнце з-за «максымалісцкіх патрабаваньняў» і адмовы ад спыненьня агню. Паводле слоў Трампа, сытуацыя ва Ўкраіне «выходзіць з-пад кантролю».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рабочая партыя Курдыстану аб’явіла аб спыненьні агню з Турэччынай. Збройны канфлікт працягваўся 40 гадоў


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп заявіў, што параіў Пуціну заняцца Расеяй замест прапановаў урэгуляваць канфлікт на Блізкім Усходзе