Офіс адміністраваньня і бюджэту (OMB) Белага дому рэкамэндаваў Дзяржаўнаму дэпартамэнту ЗША спыніць фінансаваньне амаль двух дзясяткаў праграмаў, якія расьсьледуюць ваенныя злачынствы ўва ўсім сьвеце, паведаміла агенцтва Reuters з спасылкай на крыніцы і ўнутраныя дакумэнты.
У выпадку Ўкраіны ідзецца пра збор доказаў ваенных злачынстваў расейскіх войскаў — катаваньні, згвалтаваньні, забойствы мірных жыхароў. Украіна адкрыла ўжо больш за 140 тысяч справаў за ваенныя злачынствы, учыненыя з 2022 году.
Пакуль гэта толькі рэкамэндацыя Белага дому, але крыніцы агенцтва лічаць, што Дзяржаўны дэпартамэнт ня здолее адстаяць усіх гэтых праграмаў.
ЗША гістарычна былі адным з ключавых донараў такіх ініцыятываў. Калі фінансаваньне спыніцца, гэта ўдарыць па працы мясцовых праваабаронцаў і міжнародных юрыстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна і Рада Эўропы падпісалі дамову аб стварэньні спэцыяльнага трыбуналу. Што гэта азначае для Беларусі