За пяць месяцаў 2025 году Аляксандр Лукашэнка задаволіў 50 працэнтаў хадайніцтваў аб памілаваньні, паведаміла дзяржаўным СМІ намесьніца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, кіраўніца камісіі ў пытаньнях памілаваньня і вызваленьня ад крымінальнай адказнасьці Вольга Чупрыс.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў на чарговы год, пачынаючы з 16 чэрвеня, дзеяньне нацыянальнага рэжыму надзвычайнай сытуацыі (НС) у дачыненьні да Беларусі, вынікае з дакумэнту, апублікаванага Фэдэральным рэестрам ЗША.
Адзін чалавек загінуў, чатыры траўмаваныя ў выніку аўтамабільнай аварыі, якая адбылася каля поўдня 7 чэрвеня на 239-м кіляметры дарогі М1/Е30 (Берасьце — Менск — мяжа РФ) у Баранавіцкім раёне, паведамляе прэс-служба УУС Берасьцейскага аблвыканкама.
У 2024 годзе 5.683 беларусы сталі грамадзянамі Польшчы на падставе працэдуры прызнаньня, сьведчаць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных на польскім партале адкрытых зьвестак.
Новы тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных мэтэаназіраньняў зафіксаваны ў Беларусі 6 чэрвеня, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных даных Белгідрамета.
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня 2025 году склалі 11 мільярдаў 158 мільёнаў даляраў у эквіваленце.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, 6 чэрвеня ўезду зь Беларусі ў Польшчу чакала 1.730 легкавых аўтамабіляў і 75 аўтобусаў.
Урад Літвы ўзгадніў 4 чэрвеня папраўкі ў заканадаўства, якія дазваляюць уводзіць эканамічныя абмежаваньні супраць Беларусі і Расеі нават калі эўрапейскія санкцыі будуць спыненыя, паведамляе Delfi.
Беларуская аналітычная майстэрня — незалежная сацыялягічная і аналітычная ініцыятыва, заснаваная ў 2012 годзе ў Варшаве Андрэем Вардамацкім.
Пра гэта гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
Беларусь зь першых дзён «канфлікту» ва Ўкраіне выступае за мірнае ўрэгуляваньне, заявіў амбасадар Беларусі ў Турэччыне Анатоль Глаз.
У рамках арганізаванага фондам салідарнасьці BySol дабрачыннага збору для дзяцей беларускіх палітвязьняў сабрана 25.327 эўра.
Беларусь і Расею выключылі з апякунскай рады нямецкага дабрачыннага фонду «Памяць, адказнасьць і будучыня» (EVZ), паведаміў 1 чэрвеня амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў.
Раней у Беларусь з Расеі прыбыла партыя зьнішчальнікаў Су-30СМ2.
На 1 студзеня 2025 году ў Беларусі жылі 1 млн 764 тыс. 309 дзяцей — гэта на 26,2% менш, чым было ў пачатку 2000-га (2.391.869).
У студзені–сакавіку 2025 году 46,8% насельніцтва Беларусі мела сярэднедушавы наяўны рэсурс да 1 тысячы рублёў.
За няпоўныя пяць месяцаў фонд салідарнасьці BySol выплаціў рэпрэсаваным 500 тысяч эўра, паведаміў ягоны сузаснавальнік Андрэй Стрыжак 30 траўня.
Пра тое, што былы амбасадар Славаччыны ў Беларусі (2016-2020) Ёзэф Мігаш вернецца ў Менск на ранейшую пасаду стала вядома 29 траўня.
Міністэрства інфармацыі ўнесла ў сьпіс забароненых яшчэ два дзясяткі кніг. Прэс-служба ведамства паведамляе, што рашэньне аб забароне распаўсюду на тэрыторыі Беларусі прыняла Рэспубліканская камісія па правядзеньні ацэнкі сімболікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі.
Пра сьмерць былога выкладчыка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэта (БНТУ) паведамілі 28 траўня тэлеграм-каналы, якія асьвятляюць жыцьцё Менска.
Загрузіць яшчэ