Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрэнін прапанаваў аднавіць вайсковыя вучэньні ў рамках ШАС


Віктар Хрэнін на нарадзе кіраўнікоў абаронных ведамстваў ШАС у Кітаі, 26 чэрвеня 2025 году
Віктар Хрэнін на нарадзе кіраўнікоў абаронных ведамстваў ШАС у Кітаі, 26 чэрвеня 2025 году

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін прапанаваў аднавіць супольныя вайсковыя вучэньні краін ШАС. Пра гэта ён заявіў на нарадзе кіраўнікоў абаронных ведамстваў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Кітаі.

«Важным бачыцца аднаўленьне правядзеньня вучэньняў „Мірная місія“, скіраваных на разьвіцьцё вайсковага складніку арганізацыі і павышэньне абароннага патэнцыялу яе дзяржаваў-чальцоў, — сказаў ён. — Пры гэтым магчымая зьмена іх фармату і пераліку задачаў, якія адпрацоўваюць падразьдзелы».

Вучэньні ШАС «Місія міру» праводзілі з 2003 году ў Кітаі, Расеі, Казахстане і Кіргізстане. Усяго іх было 9. Беларусь брала ўдзел у адных вучэньнях 2021 году ў Расеі, якія сталі апошнімі. Анансаваныя ў 2023 годзе вучэньні ШАС у Чалябінскай вобласьці РФ не адбыліся.

На вучэньнях «Місія міру» адпрацоўвалі наступныя задачы:

  • Барацьба з тэрарызмам і экстрэмізмам.
  • Апэрацыі ў гарадзкіх умовах.
  • Адбіцьцё атак з выкарыстаньнем БПЛА.
  • Інфармацыйная бясьпека і кібэрабарона.
  • Сумеснае плянаваньне і камандаваньне.

Скандал у ШАС. Індыя адмовілася падпісаць сумесную заяву

26 чэрвеня Індыя адмовілася падпісваць сумесную заяву міністраў абароны Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамілі індыйскія мэдыя. Прычынай стала тое, што ў заяве не згаданыя тэракты супраць Індыі (напрыклад, забойства сёлета ў красавіку 26 чалавек па рэлігійнай прыкмеце ў турыстычным гарадку Пагалґаме, за якім, паводле Індыі, стаяць пакістанскія тэрарысты).

Затое ў тэксьце згадваўся праблемны пакістанскі рэгіён Бэлюджыстан. Індыя ўспрыняла такую фармулёўку як палітычны жэст на карысьць Пакістану, бо Пакістан часта абвінавачвае Індыю ў падтрымцы сэпаратыстаў у Бэлюджыстане.

Міністар абароны Індыі Раджат Сінг назваў гэта двайнымі стандартамі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG