«Расшырэньне пулу краін, якія падпісалі з намі падобныя дагаворы, пацьвярджаюць правільнасьць міжнароднага вэктару дзейнасьці саюзу», — заявіў Аляксандар Лукашэнка, паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.
У саміце ўдзельнічалі кіраўнікі чатырох дзяржаў, што ўваходзяць у ЭАЭС — Беларусі, Казахстану, Кіргізстану і Расеі. Кіраўнік Армэніі Нікол Пашыньян павінен быць далучацца да сустрэчы па відэасувязі — 13 чэрвеня 2024 году ён заявіў, што ні сам ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Менску знаходзіцца Аляксандар Лукашэнка.
«Наша аб’яднаньне прыцягвае да сябе ўвагу ў сьвеце. Адны па-добраму глядзяць, як мы нядрэнна набіраем абароты і падключаюцца да нашага саюзу. Іншыя чакаюць момант, калі мы спатыкнёмся або ўвогуле разыдземся. Чые чаканьні апраўдаюцца, залежыць выключна ад нас», — заявіў Лукашэнка.
Статус назіральнікаў у ЭАЭС маюць Малдова (з 2022 году ігнаруе сустрэчы ў рамках гэтай арганізацыі. — РС), Узбэкістан і Куба.
Краіны, зь якімі ў ЭАЭС ёсьць пагадненьні аб свабодным гандлі: Віетнам, Іран, Кітай, Сінгапур, Сэрбія. Краіны, зь якімі працягваюць перамовы аб стварэньні зоны свабоднага гандлю, пасьля падпісаньня адпаведных дакумэнтаў з Манголіяй і ААЭ — Егіпет, Індыя, Інданэзія і Ізраіль.
Форум