Лінкі ўнівэрсальнага доступу

UEFA вырашыла правесьці чэмпіянат Эўропы ў міні-футболе яшчэ і ў Славеніі, каб згуляла Беларусь


Міні-футбол, ілюстрацыйнае фота
Міні-футбол, ілюстрацыйнае фота

Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA) знайшоў выйсьце з складанага становішча, у якім апынуўся турнір пасьля таго, як у яго фінальную частку кваліфікавалася зборная Беларусі.

Паводле заканадаўства Латвіі і Літвы, дзе меўся прайсьці турнір, прымаць на сваіх пляцоўках беларускіх спартоўцаў нельга. 27 чэрвеня выканаўчы камітэт UEFA абвясьціў, што выйсьце знойдзена — турнір прымуць ня дзьве, а тры краіны. Трэцяй стане Славенія.

Такім чынам, упершыню ў гісторыі першынство Эўропы прымуць адразу тры дзяржавы.

Балканская дзяржава прыме 18 сустрэчаў, а Беларусь пры лёсаваньні фінальнага турніру будзе аўтаматычна ў групе D, каб гарантаваць яе гульні менавіта ў Славеніі.

Адначасна з гэтым, з балтыйскіх дзяржаў у Славенію перанесьлі ўсе вырашальныя гульні турніру. Таму ў Коўне і Рызе, апрача гульняў групавога этапе, адбудуцца толькі два паядынкі ¼ фіналу. Два іншыя паядынкі ¼ фіналу, паўфіналы, гульня за 3-е месца і фінал пройдуць на «Тывалі Арэне» і «Арэне Стожыцы» ў Любляне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG